Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўзначаліла рэйтынг самых прывабных для рэкламадаўцаў спартсменаў свету ў 2026 годзе па версіі міжнароднага галіновага медыя і аналітычнага агенцтва з Лондана (Вялікабрытанія) SportsPro, якое асвятляе бізнес-бок сусветнага спорту.
Яна набрала 80,95 бала са 100 магчымых.
Пры складанні спісу ўлічваліся сіла асабістага брэнда спартсменаў, дынаміка іх папулярнасці і камерцыйны патэнцыял.
Топ-10 рэйтынгу выглядае наступным чынам:
Арына Сабаленка (тэніс)
Эйлін Гу (фрыстайл)
Яніс Адэтакумба (баскетбол)
Эрлінг Холанд (футбол)
Карлас Алькарас (тэніс)
Аліса Лью (фігурнае катанне)
Віктар Вембаньяма (баскетбол)
Аляксандр Звераў (тэніс)
Шарль Леклер (Формула-1)
Эй Джэй Дыбантса (баскетбол)
Яшчэ пяць тэнісістаў увайшлі ў топ-50. Іга Швёнтэк заняла 17-е месца, Наомі Осака — 21-е, Кока Гаўф — 32-е, Янік Сінер — 35-е, а Новак Джокавіч — 46-е.