Top.Mail.Ru
353

Беларуска Азарава заняла пятае месца на чэмпіянаце свету па каратэ

Беларуска Марыя Азарава ўвайшла ў шасцёрку наймацнейшых на чэмпіянаце свету па каратэ 2025 года ў сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе БелТА.



Наша спартсменка змагалася за прызы ў вагавой катэгорыі да 61 кг. На групавым этапе турніру Азарава перамагла саперніц з Польшчы і Нігерыі, а таксама звяла да нічыёй паядынак з прадстаўніцай Украіны. У адной восьмай фіналу беларуска адолела аўстралійку Айрыс Уэб, але ў наступным крузе прайграла Атусе Галшаднеджад з Ірана. У баі за трэцяе месца Марыя мінімальна саступіла Вафе Махджуб з Туніса (6:7). 

Раней у гэтым годзе Азарава таксама стала пятай на чэмпіянаце Еўропы ў Арменіі і заваявала бронзу III гульняў краін СНД у Азербайджане. 

Усяго ўдзел у планетарным форуме па каратэ ў Егіпце прынялі каля 400 спартсменаў з 88 краін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю