Top.Mail.Ru

Беларуска Барадзінава стала пятай на юніёрскім першынстве Еўропы па цяжкай атлетыцы

У албанскім Дурэсе стартаваў чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юінёраў і моладзі з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Першым відам праграмы сталі спаборніцтвы ў вагавой катэгорыі да 49 кг сярод дзяўчат не старэйшых за 20 гадоў, дзе нашу краіну прадстаўляла Варвара Барадзінава. У суме за два практыкаванні беларуска набрала 155 кг (69+86), паказаўшы пяты рэзультат сярод дзесяці ўдзельніц. Ад тройкі прызёраў Варвару аддзялілі 4 кг. Два верхнія радкі занялі прадстаўніцы Турцыі.

Усяго на першынство кантынента заявіліся 20 беларускіх штангістаў (па 10 у кожнай узроставай групе). У катэгорыі-U20 выступяць Яўгенія Ільіна (да 57 кг), Вольга Галынская (да 61 кг), Марыя Іванова, Дар’я Харланчук (абедзве — да 77 кг), Кацярына Ляшчук (звыш 86 кг), Данііл Блоцкі (да 65 кг), Алег Копа, Уладзіслаў Андруховіч (абодва — да 85 кг) і Арцём Рагажынскі (звыш 110 кг).

За медалі сярод моладзі да 23 гадоў пазмагаюцца Яна Савянок (да 57 кг), Іна Мельянец (да 61 кг), Кацярына Цімашэнка (да 77 кг), Алена Бондзікава (звыш 86 кг), Раман Якушаў, Артур Якушаў (абодва — да 75 кг), Андрэй Балбышаў (да 85 кг), Ігнацій Паўлюкавец (да 95 кг), Уладзіслаў Саковіч (да 110 кг) і Роберт Куроўскі (звыш 110 кг).

Усяго кантынентальны форум-U20/U23 па цяжкай атлетыцы сабраў у Албаніі амаль 400 штангістаў з 38 краін. Турнір прадоўжыцца па 19 кастрычніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю