Top.Mail.Ru

Беларуска Баравок стала другой на адкрытым чэмпіянаце Бельгіі па настольным тэнісе

Беларуска Кацярына Баравок узяла серабро адкрытага чэмпіянату Бельгіі па настольным тэнісе ў Пепенстэры, паведамілі БелТА ў прэс-службе БФНТ.



На шляху да фіналу наша спартсменка перамагла датчанак Фіёну Овергор (3:2) і Маю Хансен (3:0), латвійку Аляксандру Яршову (3:0) і украінку Вераніку Васіленка (3:0). У матчы за золата Баравок у трох партыях саступіла Анаі Сальпен з Францыі. Яшчэ дзве беларускі Лізавета Цімошкава і Ульяна мяшчанская занялі 7-е і 8-е месцы адпаведна.

У мужчын наш Нікан Шутаў замкнуў шасцёрку лепшых, Георгій Кунац размясціўся ўслед за ім, Данііл Віторскі стаў 11-м.беларускія спартсмены працягваюць падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе, які пройдзе ў славенскай Любляне з 11 па 18 кастрычніка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю