Top.Mail.Ru

Беларуска Чупрыс перамагла на юніёрскім Кубку свету ў стральбе лежачы з вінтоўкі

Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод Кубка свету сярод юніёраў па кулявой стральбе, які прайшоў у сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе БелТА. 


У заключны дзень турніру дзяўчаты спаборнічалі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў са становішча лежачы. Перамогу з вынікам 616,9 ачка атрымала наша Дар’я Чупрыс, у барацьбе за золата беларуска ўсяго на тры дзясятыя бала апярэдзіла расіянку Алену Крэцініну. Раней Чупрыс была другой у стральбе з вінтоўкі з трох становішчаў. 

З Егіпта нашы спартсмены павязуць два залатыя, два сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Першае месца ў стральбе з пісталета на 25 метраў заняла Кацярына Іванова, а Аляксандра Пятрова і Мікіта Доўбаш узялі серабро ў стральбе з пісталета сярод змешаных пар. Стралок з вінтоўкі Арсеній Ліванцоў стаў трэцім у практыкаванні МВ-9 (50 м, лежачы).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю