Top.Mail.Ru

Беларуска Дземчанка перамагла на чэмпіянаце свету-U23 па барацьбе ў ЗША

Беларуска Арына Дземчанка стала наймацнейшай на чэмпіянаце свету па барацьбе сярод моладзі, які праходзіць у Лас-Вегасе, не старэйшых за 23 гады, паведамляе БелТА.


У паядынку за золата ў катэгорыі да 57 кг наша спартсменка з лікам 6:0 перамагла Ціндру Дальмір са Швецыі. За ўвесь турнір Дземчанка не аддала саперніцам ніводнага ачка. На старце спаборніцтваў беларуска прайшла канадку Габрыэлу Крос (10:0), у чвэрцьфінале выбіла нарвежку Фелісітас Дамаеву (10:0), а ў паўфінале адолела японку Ітыку Араі (7:0). 

Такім чынам, Арына сабрала поўны камплект узнагарод на маладзёжных планетарных форумах: летась беларуска заваявала серабро, а тры гады таму — бронзу. Акрамя таго, Арына з’яўляецца двухразовай чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі (2025, 2026) і чэмпіёнкай свету сярод юніёрак (2023).

На медаль турніру ў ЗША прэтэндавала таксама Яна Траццяк (да 62 кг), але ў схватцы за трэцяе месца наша спартсменка ўступіла мексіканцы Мелані Хіменэс. Раней на сусветным першынстве-U23 Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг) заваяваў золата ў грэка-рымскай барацьбе, а Ксенія Цярэня (да 68 кг) узяла срэбра ў жаночай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю