Top.Mail.Ru

Беларуска Дзяруга перамагла на трэцім этапе Кубка Расіі па лыжнай акрабатыцы

Беларускія фрыстайлісткі заваявалі два медалі на заключным этапе Кубка Расіі па лыжнай акрабатыцы, паведамляе БелТА.


Спаборніцтвы прайшлі ў спартыўным комплексе «Падоліна» ў Яраслаўскім раёне. У жаночым індывідуальным турніры перамогу з вынікам 161,30 бала атрымала наша Ганна Дзяруга, серабро заваявала яшчэ адна беларуска Любоў Піліпенка (156,28). Анастасія Андрыянава заняла чацвёртае месца, роўна як і Сцяпан Зелянко ў мужчынскім заліку, дзе ўсе медалі выйгралі расіяне.

27-28 лютага беларускія фрыстайлісты прымуць удзел у чэмпіянаце Расіі па лыжнай акрабатыцы, які таксама пройдзе пад Яраслаўлем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю