Top.Mail.Ru

Беларуска Максімава стала чэмпіёнкай свету па аквалоне

Беларуска Ганна Максімава заваявала золата на мультыспартыўным чэмпіянаце свету 2025 года, які праходзіць у іспанскай Понтэведры. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.


Удзельнікі турніру ў Іспаніі вызначаюць найлепшых у шасці дысцыплінах трыятлона. У пятніцу, 27 чэрвеня, адбыліся спаборніцтвы ў акватлоне — відзе праграмы, які ўключае ў сябе заплыў на 1 км і забег на 5 км. Ганна Максімава паказала лепшы вынік сярод 26 дзяўчат, спыніўшы секундамер на адзнацы 32 мін. 

Тройку прызёраў дапоўнілі прадстаўніцы Іспаніі і Венгрыі, якія ўступілі беларусы шэсць і сем секунд адпаведна. 29 чэрвеня Максімава паспрачаецца за медалі на доўгай дыстанцыі трыятлона (3+121+30 км).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю