Top.Mail.Ru

Беларуска Малашанока стала пятай на этапе Кубка свету па пяцібор'і ў Балгарыі

Беларуская спартсменка Настасся Малашанока ўвайшла ў топ-5 на другім этапе Кубка свету па сучасным пяцібор’і, які прайшоў у балгарскім Пазарджыку, паведамляе БелТА.

Удзел у турніры прынялі 95 дзяўчат, з іх да фіналу дайшлі 18 самых лепшых. Малашанока паказала 15-ы рэзультат у фехтаванні, 10-ы - на паласе перашкод, 1-ы - у плаванні і 4-ы - у лазер-ране. Увогуле наша спартсменка набрала 1441 бал і замкнула топ-5, ад егіпцянкі Ганы Эль-Гіндзі, якая стала трэцяй, Настассю аддзялілі ўсяго пяць секунд. Першае і другое месцы занялі турчанка Ільке Азюксель і венгерка Бланка Гузі.

На красавіцкім этапе Кубка свету ў Каіры Малашанока стала ўладальніцай серабра. Яшчэ адна беларуска Марыя Гнедчык сёння хутчэй за ўсіх прайшла дыстанцыю лазер-рана і ў выніку фінішавала 11-й. У мужчын нашы Уладзіслаў Несцераў, Уладзіслаў Мелказёраў і Яўген Арол спыніліся на стадыі паўфіналаў, яшчэ пяцёра беларусаў выбылі ў кваліфікацыі.

Турнір у Балгарыі стаў апошнім, на якім нашы пяціборцы выступалі ў нейтральным статусе. Пачынаючы з трэцяга этапу Кубка свету, які з 9 па 13 чэрвеня прыме Будапешт, беларускія спартсмены будуць спаборнічаць з дзяржаўнай сімволікай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю