Беларуска Анастасія Малашэвіч заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе сярод дзяўчат не старэйшых за 15 гадоў, паведамляе БелТА.
Кантынентальны форум-U15 прымае балгарскі Самокаў. У фінале турніру ў вагавой катэгорыі да 39 кг Малашэвіч з лікам 11:0 датэрмінова перамагла расіянку Ганну Шапялёву. Анастасія заваявала другі за восем дзён медаль на міжнароднай арэне — на мінулым тыдні беларуска стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод атлетаў да 17 гадоў.
Таксама 22 мая другое месца ў вазе да 68 кг сярод барацьбітоў грэка-рымскага стылю заняў наш Артур Туманаў, а Нікола Осіпаў стаў трэцім у катэгорыі да 85 кг. Напярэдадні бронзавы медаль узяў Глеб Семяненка (да 41 кг). Прызёры ў вольнай барацьбе вызначацца ў суботу і нядзелю. Усяго на спаборніцтвах у Балгарыі Беларусь прадстаўляюць 30 юных спартсменаў.