Top.Mail.Ru

Беларуска Мяснікова заняла трэцяе месца ў параканоэ на этапе Кубка свету ў Германіі

Беларуская вяслярка Настасся Мяснікова заваявала бронзавы медаль на этапе Кубка свету ў нямецкім Брандэнбургу сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі, паведамляе БелТА.



Выступленні на дыстанцыі 200 м у класе VL2 (сярод асоб з пашкоджаннем апорна-рухальнага апарату) наша спартсменка пачала 14 мая, атрымаўшы перамогу ў папярэднім заездзе. У фінале ў нядзелю Мяснікова фінішавала трэцяй з рэзультатам 1 мін. 08,97 сек. Золата заваявала Эма Уігс з Вялікабрытаніі (1:05,48), серабро ў канадкі Брыяны Хенесі (1:06,50).

Раней на канале ў Брандэнбургу наш паралімпіец Ілья Таўпянец стаў бронзавым прызёрам на 200-метроўцы ў класе VL1. На завяршэнне праграмы этапу Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў Германіі адбудуцца заезды за медалі на дыстанцыі пяць кіламетраў у адзіночках, дзе выступяць восем беларускіх спартсменаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю