Беларуска Лізавета Цупрык набрала максімальную колькасць балаў па выніках двух дзён XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», перадае БелТА.
Дзеці з 19 краін у другі конкурсны дзень прадставілі на суд журы песні славянскага аўтара на адной са славянскіх моў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга.
Першай выступіла Намуундар Ганзарыг з Манголіі, якая выканала песню Віктара Цоя «Зязюля».
Беларуская выканаўца Лізавета Цупрык, якая выйшла на сцэну другой, праспявала песню кампазітара Валерыя Шмата «Мой дом». Як і ў першы дзень, чатырнаццацігадовая дзяўчынка ўразіла магутным вакалам і сарвала апладысменты глядзельнай залы. Члены журы аддалі ёй максімальныя 10 балаў. Па выніках двух дзён у яе 130 балаў.