Top.Mail.Ru

Беларуска Нікалаева выйграла другое золата маладзёжнага ЧС па шашках

Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод у рапідзе на маладзёжным чэмпіянаце па шашках-64, які праходзіць у турэцкім Манаўгаце, паведамляе БелТА. 


Па выніках турніраў у хуткай праграме (рапідзе) нашы спартсмены заваявалі адзін залаты, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Перамогу сярод дзяўчат да 27 гадоў атрымала Вікторыя Нікалаева, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай свету ў маланкавай гульні. Другія месцы ў сваіх узроставых катэгорыях занялі Арцём Ціханаў (U27), Яўгенія Швед (U20) і Ганна Забалоцкіх (U11), трэці рэзультат паказаў Марат Леў (U20). 

Раней беларускія шашысты выйгралі сем узнагарод у бліцы, пасля двух дзён планетарнага форуму ў актыве нашай каманды 12 (3-4-5) медалёў. Маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64 у Турцыі завершаць спаборніцтвы ў класічнай праграме.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю