Top.Mail.Ru

Беларуска Рэчкіна ўзяла серабро на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Стамбуле

Беларуска Аліна Рэчкіна стала прызёрам міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы «Кубак Басфора»​, паведамілі БелТА ў прэс-службе БАГ.


Спаборніцтвы праходзілі ў турэцкім Стамбуле. Рэчкіна паднялася на другую прыступку п’едэстала ў фінале практыкавання з абручом, паказаўшы рэзультат 26.300 бала. Вышэй размясцілася толькі турэцкая грацыя Гёкчэ Эмір (27.050). Акрамя таго, беларуска атрымала ад арганізатараў Кубка Басфора прыз за лепшае выкананне. У мнагабор’і лепшай з нашых спартсменак стала Ніколь Лявута, якая заняла шостае месца.

Фота rgolympic.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю