Top.Mail.Ru
354

Беларуска Рылкевіч перамагла на этапе юніёрскага Кубка Азіі па дзюдо ў Ташкенце

Беларускія дзюдаісты заваявалі два медалі на этапе Кубка Азіі сярод атлетаў не старэйшых за 20 гадоў, які праходзіў у сталіцы Узбекістана Ташкенце, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.



У актыве нашай каманды — адзін залаты і адзін бронзавы медалі. Перамогу на спаборніцтвах у катэгорыі да 78 кілаграмаў у юніёрак атрымала Славяна Рылкевіч, а трэцяе месца ў вазе да 73 кг у юніёраў заняў Антон Дубовік. Раней ва Узбекістане прайшоў этап Кубка Азіі сярод дзюдаістаў да 18 гадоў, прызёрамі якога сталі беларусы Соф’я Лісоўская (золата), Арсеній Кірылаў (серабро) і Соф’я Ярмантовіч (бронза).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю