Няпрошаныя госці напалохалі жанчыну.
Нечаканае суседства патрывожыла жыхароў прыватнага дома на вуліцы Нарачанскай у Мядзелі.
- Гаспадыня жылля 2 чэрвеня ўбачыла пад столевымі перакрыццямі ў адным з пакояў гняздо кажаноў і выклікала ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і выявілі цэлую калонію рукакрылых — каля 15 асобін.
Ратавальнікі акуратна дасталі кожнага звярка і затым выпусцілі на двор.
Нагадаем, што ўсяго ў нашай рэспубліцы насяляюць 19 відаў рукакрылых, 8 з іх уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі.
- Знішчаць гэтых жывёл нельга. Таксама забараняецца знішчаць месцы іх гнездавання.