Top.Mail.Ru

Беларуска Валадзько стала чэмпіёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы

Сюзана Валадзько заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года, які праходзіць у грузінскім Батумі, паведамляе БелТА.



Наша спартсменка стала наймацнейшай у катэгорыі да 69 кілаграмаў сярод 34 дзяўчат. У лепшай спробе ў рыўку Валадзько падняла 108 кг і ўзяла малы сярэбраны медаль. У штуршку беларуска зафіксавала груз у 129 кг, што прынесла ёй залатыя ўзнагароды ў асобным практыкаванні і ў агульным заліку (237 кг). У апошняй спробе Сюзанна заходзіла на рэкорд кантынента ў штуршку, але не справілася з вагой у 134 кг.

Тройку прызёраў дапоўнілі расіянка Зарына Гусалава (232 кг) і немка Ліза Швайцэр (231). На леташнім чэмпіянаце Еўропы ў Малдове Валадзько выйграла бронзавы медаль у дваябор’і, а два гады таму ў Балгарыі была другой. Таксама ў сваёй кар’еры Сюзанна займала чацвёртыя месцы на Алімпійскіх гульнях і чэмпіянаце свету. 

Напярэдадні на ЧЕ-2026 у Батумі cерабро і бронзу турніру ў вазе да 63 кг заваявалі беларускі Аліна Шчапанава і Дзіяна Майсеевіч, а Ягор Папоў паказаў трэці вынік у катэгорыі да 71 кг. Кантынентальны форум з удзелам 368 штангістаў з 52 краін прадоўжыцца па 26 красавіка, у склад нашай каманды ўвайшлі дзесяць спартсменаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю