Top.Mail.Ru

Беларуска Вярэніч выйграла чатыры золата на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Венгрыі

Беларускія грацыі заваявалі шэсць узнагарод міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Gracia Cup, які праходзіў у сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


Удзел у спаборніцтвах сеніёрак прымалі грацыі з 10 краін, нашу каманду прадстаўлялі дзве спартсменкі. Чатырохразовай пераможцай турніру стала Дар’я Вярэніч, якая паказала лепшы вынік у мнагаборстве, пасля чаго выйграла тры фіналы асобных відаў — у практыкаваннях з абручом, булавамі і стужкай. Яшчэ адна беларуска Аліна Рэчкіна была трэцяй у мнагабор’і, а таксама заваявала бронзавы медаль у практыкаванні з мячом.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю