Беларуска Алісія Жарская стала бронзавым прызёрам усерасійскіх спаборніцтваў па дзюдо сярод спартсменаў да 18 гадоў, якія праходзяць у Чэлябінску, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінспорту.
Беларуска заняла трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 52 кг. Жарская прайшла тры папярэднія раунды, але ў чвэрцьфінале ўступіла будучай фіналістцы Кацярыне Карабіхінай. У суцяшальным турніры Алісія атрымала тры перамогі і стала ўладальніцай бронзы.
Усерасійскі спаборніцтвы па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат да 18 гадоў, якія сабралі больш за 500 удзельнікаў, завершацца сёння. У нядзелю на татамі выйдуць нашы Арсеній Гладкіх (да 66 кг) і Ангеліна Шынкарова (да 48 кг).
Прэв’ю: з адкрытых крыніц