Top.Mail.Ru

«Беларускае грамадства паказвае ўсім прыклад, як трэба развівацца на выбраным шляху»

Дырэктар па рэгіянальных выбарах Рэспублікі Філіпіны Марыя Хуна С. ВАЛЕСА:


— З 24 да 26 студзеня мы свабодна ажыццяўлялі назіранне за працэдурай выбараў і гутарылі з членамі выбарчых камісій. Магу сказаць, што ўсё, што я чытала або глядзела ў навінах пра Беларусь да гэтага, поўнасцю не адпавядае таму, што я ўбачыла. У процівагу таму, што пішуць аб дэмакратыі ў вашай краіне, яна тут цалкам квітнее. Выбары ў Беларусі прайшлі ў мірнай і спакойнай манеры. Мяне ўразіла некалькі момантаў. І першы з іх — правядзенне датэрміновага галасавання. Гэта пахвальная ініцыятыва, паколькі ў грамадзян краіны ёсць магчымасць прагаласаваць тады, калі ім зручна. Такую практыку мы збіраемся ў вас запазычыць. Выбары інклюзіўныя: кожны галасуючы мае доступ да выбарчага працэсу. Акрамя таго, доступ да галасавання таксама мелі некаторыя катэгорыі асоб: напрыклад, тыя, хто чакае прыгавору, а таксама грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за мяжой. Наяўнасць нацыянальных назіральнікаў на кожным участку для галасавання аказалася вельмі эфектыўнай практыкай, якая ўнесла ўклад у транспарэнтнасць выбараў. Віншую народ Беларусі з тым, што вам удалося абараніць дэмакратычныя выбары ў сваёй краіне!

Старшыня Венгерскай рабочай партыі Дзьюла ЦЮРМЕР:

— Сёння мы віншуем беларускі народ з перамогай. І калі мы адзначаем дзень перамогі, можа, недарэчна казаць аб тым, што было пяць гадоў таму. Але калі мы не ўспомнім падзеі 2020 года, то тады не зразумеем рашэння беларускага народа. Пяць гадоў таму некаторыя беларусы думалі, што трэба прапанаваць іншы шлях развіцця, падпарадкавацца Захаду, правесці прыватызацыю дзяржаўнай прамысловасці, прадаць усё каштоўнае, што ёсць у беларускага народа, раскалоць беларускае грамадства і ўвесці Беларусь у вайну супраць Усходу, супраць Расіі. Але, дзякуй богу, была іншая альтэрнатыва — захаваць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, развіваць нацыянальную эканоміку, абараняць нацыянальныя набыткі беларускага народа, абапірацца на сяброўскія саюзніцкія сувязі з Расіяй, захаваць мір і любой цаной пазбегнуць таго, каб Беларусь была ўцягнута ў вайну на Украіне. Віншуючы беларускі народ, мы віншуем і пераможцу выбараў — Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. Але не толькі нашы беларускія сябры, і ўсе мы павінны быць удзячныя яму за тое, што без яго мудрасці, дальнабачнасці, без яго храбрасці, думаю, што і Беларусь, і Усходняя Еўропа, уключаючы Венгрыю, былі б абсалютна ў іншым становішчы. Тады б вайна ішла не толькі на тэрыторыі Украіны, а даўно б пайшла далей. Мы яму ўдзячныя за гэта. Учора, калі Еўрапейскі саюз вырашыў прыняць сумесную заяву, асуджаючы Беларусь за выбары, венгерскі ўрад і спадар Орбан быў адзіным, хто не падпісаў гэтую заяву. Мы заклікаем нашых суайчыннікаў аказваць далейшую дапамогу беларускаму народу, каб захавалі мір, каб далей паспяхова пайшлі па тым шляху, які сваім рашэннем пацвердзіў беларускі народ.

Генеральны сакратар партыі «Салідарнасць у імя міру» (Грузія) Цемур ПІПІЯ:

— Выбары паказалі выключную згуртаванасць грамадскасці Беларусі ва ўмовах беспрэцэдэнтнага міжнароднага ціску і той сітуацыі, якая складваецца вакол вашай краіны. Тое, што беларускаму грамадству ў гэтых найцяжэйшых умовах удалося правесці такія цудоўна арганізаваныя выбары, якія прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, каторы раз пацвярджае, што беларускае грамадства з’яўляецца сапраўды выключным і паказвае ўсім прыклад, як трэба трымацца, дасягаць суверэнітэту, незалежнасці і развівацца па выбраным шляху.

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю