Top.Mail.Ru
144

Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў адсвяткавала сваё 30-годдзе

«Па мерках сям’і — гэта час росквіту»

У Мінскім гарадскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей прайшоў урачысты вечар, прысвечаны 30-годдзю ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў». Ад імя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны павіншаваць з гэтай падзеяй яго ўдзельнікаў прыйшла кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Юлія Берднікава.

— 30 гадоў для грамадскай арганізацыі — салідны ўзрост. Па мерках сям’і — гэта час росквіту. На працягу многіх гадоў асацыяцыя аб’ядноўвае аднадумцаў, згуртаваных агульнымі клопатамі пра дзяцей, — падкрэсліла яна. — Сіла шматдзетных бацькоў — у адзінстве, прыярытэце сямейных каштоўнасцяў, пераемнасці пакаленняў.

Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік ФСАН акцэнтавала ўвагу на адаптацыі заканадаўства пад запыты грамадства:

— Немалаважным з’яўляецца тое, што са студзеня 2024 года ў працоўнае заканадаўства ўнесены змены і для шматдзетных бацькоў, якія раней маглі скарыстацца адным свабодным ад працы днём (у тыдзень. — Заўв. аўт.), прадугледжаны больш гнуткія ўмовы. Гэты адзін дзень можна выкарыстоўваць штодня, скараціўшы працоўны час на адну гадзіну, што дазволіць бацькам хутчэй скончыць работу і вярнуцца да сваіх дзетак, заняцца іх выхаваннем.

Юлія Берднікава падкрэсліла, што працоўнае заканадаўства падладжваецца пад патрэбы маладых бацькоў і сем’яў:

— Таму што сёння ў рытмічным свеце важна навучыцца сумяшчаць працоўную дзейнасць і выхаванне дзяцей. Бо ўсё трэба паспяваць: і дзетак нараджаць, і выхоўваць іх і, безумоўна, рэалізоўваць сябе ў прафесіі. Таму міністэрства прадастаўляе розныя ўмовы, тым самым адказваючы на запыты грамадства, на патрэбы нашых бацькоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю