Беларуская спартсменка Кацярына Перапячаева-Чарнуха заваявала залаты медаль чэмпіянату свету па більярдзе ў дысцыпліне «дынамічная піраміда». Аб гэтым паведамляе БелТА.
На старце плей-оф беларуска абышла расіянку Эліну Нагулу (5:1), у паўфінале перамагла яе суайчынніцу Крысціну Салтоўскую (5:2), а ў фінале нанесла паражэнне яшчэ адной прадстаўніцы Расіі Кацярыне Брытчанка (5:2).
Спаборніцтвы праходзяць у Самаркандзе. Турнір ва Узбекістане сабраў больш за 150 ігракоў у більярд з розных краін СНД.