Top.Mail.Ru

Беларуская чыгунка абнаўляе парк грузавых вагонаў

Беларуская чыгунка абнаўляе парк грузавых вагонаў, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.


За 8 месяцаў 2026 года на дарогу пастаўлена 43 вагоны-платформы вытворчасці Асіповіцкага завода транспартнага машынабудавання. Таксама запланавана набыццё яшчэ 42 вагонаў-платформаў і 15 крытых вагонаў. Плануецца, што яны паступяць на БЧ да канца бягучага года. 

У цэлым вагонны парк Беларускай чыгункі папоўняць 100 новых вагонаў. Дадзены рухомы састаў БЧ запатрабаваны грузаадправіцелямі для перавозкі шырокай наменклатуры грузаў, такіх як будаўнічыя матэрыялы, сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя папяровай прамысловасці, прадукты харчавання і зборныя грузы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю