Беларуская чыгунка на ліпеньскія святочныя дні — з 2 па 7 ліпеня — прызначыла больш як 30 дадатковых паяздоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.
У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць 21 дадатковы поезд па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель, Мінск — Магілёў і Мінск — Пінск.
- У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з ААТ «РЖД» назначана 10 дадатковых паяздоў для праезду арганізаваных груп і індывідуальных пасажыраў па маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург і Брэст — Санкт-Пецярбург.