Top.Mail.Ru
170

Беларуская чыгунка у перыяд ліпеньскіх свят перавезла больш за 1 млн пасажыраў

Больш за 1 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд ліпеньскіх свят з 2 па 7 ліпеня, паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.


Паяздамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся амаль 180 тыс. чалавек. Паяздамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканамкласа перавезена 730 тыс. пасажыраў. У міжнародных зносінах аб’ём перавозак склаў амаль 95 тыс. чалавек.

Максімальны пасажырапаток адзначаўся 2, 5 і 6 ліпеня.

Ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах асаблівым попытам у пасажыраў карысталіся паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск і Мінск — Магілёў.
У міжнародных зносінах найбольш папулярнымі напрамкамі былі Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург. У мэтах задавальнення попыту пасажыраў у перыяд ліпеньскіх святочных дзён быў назначаны 31 дадатковы поезд, з якіх 21 курсіраваў у межах краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю