Top.Mail.Ru
299

Беларуская дэлегацыя адправілася на Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль у Скоп’е

Беларуская дэлегацыя адправілася на XVIII летні Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль, які пройдзе ў сталіцы Паўночнай Македоніі Скоп’е, паведамляе БелТА.



Нашу краіну на мультыспартыўным форуме прадставяць 46 юных спартсменаў (20 юнакоў і 26 дзяўчат), якія выступяць у сямі дысцыплінах: веласпорце на шашы, веламатакросе, дзюдо, кулявой стральбе, настольным тэнісе, тхэквондо і плаванні. 

У складзе нашай зборнай — чэмпіёны, прызёры і рэкардсмены Беларусі ў сваіх узроставых катэгорыях. Цырымонія адкрыцця ЕЮОФ адбудзецца 20 ліпеня, спаборніцтвы пройдуць з 21 па 26 ліпеня. Усяго форум збярэ каля 1700 атлетаў з 49 краін ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль — важны этап падрыхтоўкі да будучых буйных спаборніцтваў. Удзел у турніры дазваляе маладым спартсменам атрымаць каштоўны вопыт міжнародных стартаў, пазнаёміцца з культурай іншых краін і знайсці сяброў сярод аднагодкаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю