Па запрашэнні старшыні Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Ханафі алі Аль-Гебалі дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергяенкам прыбыла з афіцыйным візітам у Арабскую Рэспубліку Егіпет. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Беларускую дэлегацыю сустракаў старшыня камітэта па прамысловасці Палаты прадстаўнікоў Арабскай Рэспублікі Егіпет Мухамад аль-Салаб.
Галоўная мэта візіту — актывізацыя міжпарламенцкага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Егіптам.
У склад дэлегацыі ўваходзяць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў і Юрый Панфілаў, прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў.
Падчас візіту пройдуць сустрэчы Ігара Сергяенкі з Ханафі Алі аль-Гебалі, міністрам замежных спраў, у справах эміграцыі і экспатрыянтаў Бадрам Абдэлатці, міністрам інвестыцый і міжнароднага гандлю Хасан Эль-Хацібам, прэзідэнтам Федэрацыі егіпецкіх гандлёвых палат Ахмедам эль-Вакілем, намеснікам старшыні Арабскага парламента (арабскі парламент — заканадаўчы орган Лігі арабскіх дзяржаў, якая аб’ядноўвае 22 дзяржавы) Тарыкам Насірам.
Запланаваны таксама наведванне кампаніі-імпарцёра беларускай тэхнікі ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», а таксама падпісанне двухбаковых дакументаў па рэалізацыі паставак беларускай прадукцыі.
Завершыць праграму пасяджэнне круглага стала па пытаннях гандлёвага супрацоўніцтва Беларусі і Егіпта з удзелам егіпецкіх парламентарыяў — прадстаўнікоў буйнога бізнесу.