Top.Mail.Ru

Беларуская дэлегацыя правяла перагаворы з прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу

У час афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Эфіопію беларуская дэлегацыя правяла серыю перагавораў з ключавымі прадстаўнікамі эфіопскага ўрада і бізнесу. Аб тэматыцы сустрэч і дасягнутых дамоўленасцях расказалі ў прэс-службе МЗС.


На сустрэчы з міністрам культуры і спорту Эфіопіі Шэвіт Шанкой бакі дамовіліся абменьвацца вопытам у музейнай справе і развіваць гуманітарнае супрацоўніцтва. Максім Рыжанкоў запрасіў эфіопскіх артыстаў выступіць на міжнародным фестывалі «Славянскі базар» у Віцебску. Эфіопскаму міністру перададзены запрашэнні ад беларускага калегі наведаць Беларусь з візітам. Таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў Эфіопіі Дзён культуры, адукацыі і спорту Беларусі.

Шавіт Шанка падтрымала прапановы Беларусі, адзначыўшы зацікаўленасць у прасоўванні культурнага дыялога паміж дзвюма дзяржавамі.

На перагаворах з міністрам інавацый і тэхналогій Эфіопіі Бкелетэ Молай беларускі бок прапанаваў эфіопскім калегам вывучыць беларускі вопыт стварэння Парку высокіх тэхналогій, уключаючы прававыя і арганізацыйныя аспекты. «У ходзе абмеркавання асобная ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў сферы мірнай атамнай энергетыкі, навукова-даследчых праграм і бізнес-інкубатараў. Міністр Бкелетэ Мола падтрымаў ідэю адаптацыі беларускіх тэхналогій пад патрэбы Эфіопіі і выступіў з прапановай аб каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках для забеспячэння доступу да мора дзяржаў, якія не маюць», — прінфарміравалі ў МЗС.

З генеральным дырэктарам Эфіопскага інвестыцыйнага холдынга Брукам Тае дасягнуты дамоўленасці аб мадэрнізацыі вытворчай базы Эфіопіі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Кіраўнік МЗС Беларусі прапанаваў уключыць прадстаўніка холдынгу ў работу будучай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. «Асаблівую цікавасць эфіопскага боку выклікалі беларускія тэхналогіі ў цукровай прамысловасці», — адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і падрыхтоўка кадраў у беларускіх ВНУ абмеркаваны на сустрэчы з міністрам горназдабыўной прамысловасці Эфіопіі Хабтаму Тэнгегі. Беларускі бок прэзентаваў эфіопскім партнёрам кар’ерную, грузавую і будаўнічую тэхніку, падкрэсліўшы магчымасці яе поўнага сэрвіснага суправаджэння. «Эфіопскі міністр звярнуўся з просьбай аб аказанні садзейнічання ў асваенні наяўных у Эфіопіі радовішчаў карысных выкапняў», — паведамілі ў МЗС.

У ходзе двухбаковай сустрэчы з дзяржаўным міністрам сельскай гаспадаркі Эфіопіі Сафіяй Каса асноўны акцэнт зроблены на падрыхтоўцы кадраў для Эфіопіі ў чатырох беларускіх аграрных ВНУ, а таксама на ўкараненні беларускіх тэхналогій механізацыі сельскай гаспадаркі. Эфіопскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін па пастаўках у Эфіопію беларускіх угнаенняў.

«Візіт Максіма Рыжанкова ў Эфіопію завяршыўся сустрэчай з міністрам абароны Эфіопіі Аішам Махамед, у ходзе якой бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў абароннай і ваенна-тэхнічнай сферах, уключаючы абмен візітамі і рэалізацыю сумесных ініцыятыў», — адзначылі ў МЗС.

У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што афіцыйны візіт пацвердзіў узаемную зацікаўленасць Беларусі і Эфіопіі ў пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, тэхналагічнай і гуманітарнай сферах. «Дасягнутыя дамоўленасці закладуць аснову для рэалізацыі канкрэтных праектаў у рамках дарожнай карты двухбаковага партнёрства», — падкрэслілі ў МЗС.

Фота: МЗС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю