Top.Mail.Ru

Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі пачынае прыём дакументаў ад абітурыентаў-мэтавікоў

БДАА — гэта адзіная ўстанова вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў грамадзянскай і дзяржаўнай (ваеннай) авіяцыі, а таксама перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі авіяцыйнага персаналу. 


Навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі дае шэраг істотных пераваг: бясплатнае навучанне ў інтарэсах арганізацыі-заказчыка, гарантаванае першае працоўнае месца ў авіяцыйнай арганізацыі, з якой быў заключаны дагавор, прахадны бал, як правіла, ніжэй, чым па агульным конкурсе, павялічвае шанцы паступіць на жаданую спецыяльнасць.

У 2026 годзе мэтавы набор у БДАА праводзіцца для падрыхтоўкі кадраў па заяўках такіх арганізацый, як ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407», ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», ДААСУ «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь і іншых, паведамляецца ў інфармацыі прэс-службы Акадэміі.

Алена Вінаградава

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю