Беларуска Настасся Сманцэр выйшла ў фінал Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года ў сталіцы Егіпта Каіры, паведамляе БелТА.
Наша спартсменка прабілася ў васьмёрку мацнейшых па выніках адбору ў практыкаванні на бервяне, паказаўшы сёмы вынік сярод 33 гімнастак. Медалі ў гэтым відзе праграмы будуць разыграны 6 красавіка. На сакавіцкім этапе Кубка свету ў Баку Сманцэр замкнула топ-5 на дыване. Таксама за прызы турніру ў Каіры на рознавысокіх брусах паспрачаецца беларуска Ульяна Кузьмянкова — яе фінал адбудзецца ў нядзелю.
Нашу мужчынскую каманду ў Егіпце прадставілі Ягор Шарамкоў і Мікіта Парфяновіч, але абодвум не ўдалося пераадолець стадыю кваліфікацыі. Ягор паказаў 18-ы вынік у вольных практыкаваннях і з-за праблем са здароўем зняўся з апорнага скачка. Мікіта стаў 11-м на кані і перакладзіне, а таксама 21-м на брусах.
На папярэдніх этапах Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2026 года беларускія атлеты заваявалі па адным медалі кожнай вартасці. Шарамкоў выйграў золата ў Баку і серабро ў Котбусе ў вольных практыкаваннях, а Сафія Штыхецкая стала бронзавым прызёрам на брусах у Баку.