29–30 чэрвеня 2025 года беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргеем Рачковым прыме ўдзел у мерапрыемствах 32-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая адбудзецца ў г. Порту (Партугальская Рэспубліка).
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Алег Румо.
- Асноўная тэма сесіі — «50-я гадавіна прыняцця Хельсінкскага заключнага акта: пошук адказаў на новыя рэаліі ў АБСЕ».
- Мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню пытанняў прыняцця парламентамі дзяржаў — удзельніц эфектыўных заканадаўчых мер, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва як важнай перадумовы для забеспячэння міру і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.
У рамках сесіі запланаваны выступленні Сяргея РАЧКОВА на пасяджэннях, удзел у спрэчках па ключавых пытаннях парадку дня, правядзенне шэрагу сустрэч з парламентарыямі і службовымі асобамі ПА АБСЕ.
Сесія завершыцца прыняццем Партугальскай дэкларацыі, якая змяшчае рэкамендацыі для 57 дзяржаў — удзельніц АБСЕ ў галіне бяспекі, правоў чалавека, а таксама эканамічных і экалагічных пытанняў. На асамблеі таксама выберуць Старшыню ПА АБСЕ, яго намеснікаў, Казначэя і кіруючых службовых асоб камітэтаў.