Top.Mail.Ru

Беларуская прадукцыя шырока прадстаўлена на 9-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту

Экспазіцыя спажывецкіх тавараў 9-га Кітайскага міжнароднага імпартнага ЭКСПА (CIIE) праходзіць у Шанхаі пад дэвізам «Вышэй якасць — лепшае жыццё», перадае «Сіньхуа».

У выставачнай зоне прадстаўлены такія спажывецкія тавары, як бытавая тэхніка і прадметы інтэр’ера, касметыка і бытавая хімія, модныя і спартыўныя тавары, а таксама тавары для актыўнага адпачынку. Экспазіцыя заклікана прадэманстраваць канцэпцыю здаровага, прыгожага, якаснага і камфортнага жыцця і ўвасабляе імкненне людзей да дабрабыту. 

Беларуская экспазіцыя, арганізаваная УП «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадстаўлена 53 айчыннымі прадпрыемствамі харчовай галіны, прамысловай сферы, арганізацыямі і ўстановамі навукова-тэхнічнага кірунку, турызму і сістэмы адукацыі.

Лейтматывам і галоўнай тэмай гэтага года выступае «Беларусь тэхналагічная» ў развіццё аб’яўленых Беларуссю і Кітаем 2026-2027 гадоў Гадамі прамысловай кааперацыі, паведамілі ў «Белінтэрэкспа».


Асноўнай пляцоўкай для правядзення прэзентацыйных мерапрыемстваў выступае краінавы павільён, у рамках работы якога арганізавана дзелавая праграма з дэманстрацыяй эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу Беларусі. 

У ходзе работы Нацыянальнай экспазіцыі на працягу ўсёй выставы праходзяць майстар-класы па маляванні беларускіх узораў на тканіне, вырабе бранзалетаў і дэкаратыўных элементаў, а таксама інтэрактыўнае навучанне па напісанні і вымаўленні слоў на беларускай мове. 

Гасцей і наведвальнікаў беларускай экспазіцыі суправаджаюць выступленні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта «Купалiнка». Калектыў вядомы ў многіх краінах свету, адзначаны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі і прэстыжнымі прэміямі.

На выставе CIIE 2026 працуе VR-лакацыя з дэманстрацыяй інтэрактыўных фільмаў, якія апускаюць у прыродную атмасферу Нацыянальнага парка «Белавежская пушча». 

Асобная ўвага арганізатарамі ўдзелена прэзентацыі і дэгустацыі страў нацыянальнай кухні. Як стала ўжо добрай традыцыяй, на кулінарнай пляцоўцы беларускага стэнда працуе брэнд-амбасадор беларускіх экспазіцый у Кітаі, шэф-кухар Антон Каленік, які ўваходзіць у топ-200 найлепшых шэф-кухараў свету. 


Канцэптуальнае развіццё беларускай экспазіцыі прадоўжана на плошчах павільёна «Харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя». Навукова-тэхнічны прагрэс стымулюе пераўтварэнне і інавацыі ў харчовай прамысловасці. Адначасова расце попыт спажыўцоў на здаровыя, пажыўныя, бяспечныя і персаналізаваныя прадукты харчавання. На фоне гэтых сусветных трэндаў беларуская прадукцыя карыстаецца высокай папулярнасцю дзякуючы натуральнасці, якасці тэхналогіям вытворчасці. 

Тэма прасоўвання беларускіх тавараў на кітайскі рынак была абмеркавана падчас удзелу першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Лукашэвіча ў 9-й Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (China International Import Expo) у Шанхаі, паведаміла беларускае знешнепалітычнае ведамства. Сяргей Лукашэвіч таксама сустрэўся са старшынёй Кітайскай гандлёвай палаты па імпарце і экспарце прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчых і жывёлагадоўчых тавараў Цаа Дэжунам. Суразмоўцы абмеркавалі далейшыя крокі па прасоўванні беларускіх тавараў на кітайскі рынак.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю