Уладальніца тытула «Лэдзі Беларусь — 2025» і шматдзетная мама Маргарыта Маскяліене стала чацвёртай віцэ-місіс на 49-м Міжнародным конкурсе прыгажосці "Місіс Сусвет". Пра гэта БелТА паведамілі ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Маргарыта Маскяліене заваявала яшчэ два прэстыжныя тытулы: Mrs Universe Beauty і Mrs Universe Sport. «Гэта не проста тытулы, а тры кароны, па адной ад кожнага звання. Уваходжанне ў топ-25 і заслужанае месца ў топ-5 — вынік велізарнай працы, сілы духу, прыгажосці і харызмы», — падкрэслілі ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
Прэстыжны конкурс прыгажосці праходзіў у Каломба (Шры-Ланка) і сабраў больш за 120 удзельніц з усяго свету. Пераможцай «Місіс Сусвет-2026» стала прадстаўніца Манака Ісідара Ранкавіч.