Top.Mail.Ru
197

Беларуская тэнісістка Каладынска выйшла ў паўфінал турніру ў Кітаі

Беларуская тэнісістка Яна Каладынска прабілася ў паўфінал турніру ITF у кітайскім Гуйяне з прызавым фондам $40 тыс., паведамляе БелТА.



Сёння ў чвэрцьфінале беларуска, якая займае 737-е месца ў сусветным рэйтынгу, падолела ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Лю Фанчжоу, у якой 487-я пазіцыя, — 6:3, 6:0. У першым раўндзе Яна Каладынска перамагла японку Рыну Сайга (393-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:3, 6:3, у 1/8 фіналу была мацнейшай за кітаянку Юхань Ван (957) — 6:3, 6:4, а ў матчы за выхад у фінал будзе супернічаць з яшчэ адной кітайскай тэнісісткай Чжу Лін (280). 

У чвэрцьфінале парнага разраду турніру WTA-500 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $1 млн беларуска Ірына Шымановіч і расіянка Марыя Козырава ва ўпартай барацьбе саступілі расійска-амерыканскаму тандэму Ірына Храмачова/Ніколь Меліхар — 6:7 (1:7), 7:6 (7:5), 2:10. У матчы 1/8 фіналу Шымановіч і Козырава абыгралі ў дзвюх партыях калумбійска-румынскі дуэт Каміла Асарыа/Моніка Нікулеску — 6:2, 6:3. 

Спаборніцтвы ў Гуйяне і Гвадалахары завершацца 14 верасня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю