Top.Mail.Ru
651

Беларуская вёска Пагост будзе прадстаўлена на міжнародным конкурсе «Best Tourism Villages-2025»

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца UN Tourism.


Конкурс «Best Tourism Villages» (лепшыя турыстычныя вёскі) закліканы падкрэсліць ролю турызму ў захаванні вёсак, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

У 2025 годзе Рэспубліку Беларусь на конкурсе прадставіць вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Вёска славіцца сваім унікальным абрадам «Юраўскі карагод», які ў 2019 годзе быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

«Юраўскі карагод» — гэта старажытны абрад, які спалучае ў сабе элементы паганскіх і хрысціянскіх традыцый, які праводзіцца ў вёсцы Пагост штогод на Юр’еў дзень (6 мая). Абрад сімвалізуе абуджэнне зямлі і пачатак новага цыклу.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю