Top.Mail.Ru
194

Беларуская зборная па пляжным футболе згуляе з Чэхіяй на этапе Еўралігі ў Батумі

Зборная Беларусі па пляжным футболе правядзе свой трэці матч у рамках этапа Еўралігі-2025, паведамляе Sputnik.


У нядзелю ў Батумі каманда згуляе з яшчэ адным сапернікам па квартэце В — камандай Чэхіі. Пачатак сустрэчы запланаваны на 17:00, трансляцыю правядзе тэлеканал «Беларусь-5».

Раней каманда Нікаласа Альварада ўжо атрымала дзве перамогі на этапе Еўралігі ў Батумі. У суботу, 19 ліпеня, беларусы абгулялі зборную Германіі з лікам 6:1, а ў пятніцу, 18 ліпеня, разграмілі турэцкую каманду з лікам 12:1.

Пасля нядзельнага матча каманда адправіцца ў Італію, дзе з 25 па 27 ліпеня згуляюць з прадстаўнікамі Латвіі, Малдовы і Швейцарыі.

Сёлета пасля правядзення адборачных этапаў восем наймацнейшых па іх выніках каманд выступяць у суперфінале Еўралігі, які адбудзецца з 9 па 14 верасня ў італьянскім Віярэджа.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю