Top.Mail.Ru

Беларускі байдарачнік Ярмоленка стаў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі

Беларус Дзяніс Ярмоленка атрымаў перамогу на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі, што праходзіць у Венгрыі, паведамляе БелТА.


Наш спартсмен стаў лепшым на кантыненце ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-адзіночцы. 23 ліпеня Ярмоленка выйграў папярэдні заезд, а ў суботу атрымаў перамогу ў фінале з рэзультатам 3 мін. 32,043 сек. Сярэбранага прызёра Дзмітрыя Аўдзеева з Расіі беларус апярэдзіў амаль на секунду. У мінулым годзе Дзяніс быў другім на маладзёжным чэмпіянаце свету і трэцім на першынстве Еўропы-U23.

Таксама ў ранішняй праграме 25 ліпеня беларускія весляры заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды, на той жа дыстанцыі — адзін кіламетр — вызначыліся байдарачнік Георгій Варажун (U18) і канаіст Максім Мураўскі (U23). У каноэ-адзіночцы сярод юніёраў чацвёртае месца заняў наш Глеб Кавалевіч, якому да бронзы не хапіла ўсяго паўсекунды.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю