Беларус Дзяніс Коласаў заняў другое месца на чэмпіянаце свету па більярдным спорце, які прайшоў у Сургуце. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
Беларускі більярдыст заваяваў сярэбраны медаль у дысцыпліне «свабодная піраміда». У плэй-оф Коласаў перамог двух прадстаўнікоў Расіі, але ў фінальным паядынку ўступіў яшчэ аднаму расіяніну Аляксандру Малчанаву.
Усяго планетарны форум сабраў у Сургуце каля 100 спартсменаў з 29 краін.