У Ханты-Мансійску завяршыўся другі этап Кубка Садружнасці па біятлоне.
Адзін з лідараў нашай каманды біятланістка Дзінара Смольская падвяла вынікі выступлення беларусаў на гэтых спаборніцтвах.
— Удалося выкласціся па поўнай і гэта радуе. Гэта былі вельмі важныя гонкі. Тут ёсць цікавасць для нас у плане ачкоў, якія можна зарабляць, ставіць сабе матывацыю. Я разумею, што ўсе сочаць. Да мяне падышлі балельшчыкі, уяўляеце, якія прыляцелі з Казахстана, і мне нават дзеля іх захацелася выйсці на гонку, каб яны не дарма прыехалі толькі на адзін старт, — сказала Смольская ў праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5».
Нагадаем, у спрынтарскіх гонках другога этапу Кубка Садружнасці Дзінара Смольская заваявала залатую ўзнагароду. Антон Смольскі і Ганна Сола прынеслі ў скарбонку зборнай па бронзавым медалі. Яшчэ адно «золата», але ўжо ў масстарце, на рахунку беларуса Дзмітрыя Лазоўскага.
Пасля двух этапаў міжнароднага турніру ў агульным заліку лідзіруе расійскі біятланіст Кірыл Бажын (440 ачкоў), дзеючы пераможца турніру Антон Смольскі саступае расіяніну 14 балаў.
Жаночы татал узначальвае расіянка Наталля Шаўчэнка (414), Дзінара Смольская ідзе трэцяй (388).