Top.Mail.Ru
437

Беларускі далёкамагістральны авіялайнер Airbus A330-200 выканаў першы рэгулярны рэйс

Беларускі далёкамагістральны авіялайнер Airbus A330-200 выканаў першы рэгулярны рэйс, паведамілі БелТА.



Авіялайнер здзейсніў пералёт з Мінска ў Стамбул. На борце самалёта знаходзіліся 177 пасажыраў. Такі авіялайнер — новы тып самалёта ў Беларусі і ён мае шэраг асаблівасцяў. Сярод іх — у салоне эканамічнага класа павялічана прастора паміж радамі, а ў бізнес-класе крэслы раскладваюцца ў гарызантальнае становішча і маюць цэлы шэраг опцый для больш камфортнага пералёту. Яго максімальная загрузка — 281 пасажыр. Гэта самая вялікая ёмістасць у параўнанні з іншымі самалётамі сямейства Boeing і Embraer.

Галоўная асаблівасць такога самалёта — далёкасць палёту. Яна складае 12 тыс. км. пакуль гэта адзінае паветранае судна ў флоце беларускага авіяперавозчыка, здольнае лётаць на такія далёкія адлегласці.

Плануецца, што свой наступны палёт з Мінска Airbus А330-200 выканае ўжо заўтра і таксама ў Стамбул. Акрамя Турцыі ў палётнай праграме Airbus A330-200 у бліжэйшы час прадугледжаны яшчэ два напрамкі — Масква і Дубай.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю