Top.Mail.Ru
1023

Беларускі Дзед Мароз паехаў у Вялікі Усцюг на дзень нараджэння свайго расійскага калегі

Беларускі Дзед Мароз паехаў у Вялікі Усцюг на дзень нараджэння свайго расійскага калегі. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на нацыянальны парк «Белавежская пушча».


Сваё свята Дзед Мароз з Вялікага Усцюга адзначае 18 лістапада. Як расказалі ў нацпарку, у сваёй рэзідэнцыі чараўнік збярэ казачных гасцей з розных куткоў Расіі і замежжа. Беларускі Дзед Мароз ужо прыехаў на свята. Гаспадара ён павітаў шчырымі пажаданнямі здароўя і дабра.

Варта сказаць, што маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы круглы год прыцягвае турыстаў. Казачная сядзіба расчыніла свае дзверы 16 снежня 2003 года. Для кожнай пары года ў гаспадара ўладанняў падрыхтавана розная вопратка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю