У пілотнай зоне свабоднага гандлю Чжэнчжоу, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), быў зарэгістраваны першы інвестыцыйны праект з удзелам капіталу з Беларусі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
З’яўленне гэтых інвестыцый стала вынікам дзелавога форуму «Інвестыцыйныя дні Беларусі ў Кітаі», які прайшоў у Чжэнчжоу у лістападзе мінулага года. Ужо праз два месяцы дасягнутыя на мерапрыемстве дамоўленасці пачалі ўвасабляцца ў канкрэтныя праекты.
Адзначаецца, што са з’яўленнем беларускіх інвестыцый геаграфія замежных партнёраў зоны свабоднага гандлю Чжэнчжоу пашырылася. Раней у 2025 годзе сюды ўжо прыходзілі новыя інвестары з В’етнама і Аўстраліі.