Top.Mail.Ru
163

Беларускі хакеіст Калячонак пераведзены з «Пітсбурга» ў «Далас»

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак стаў іграком клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Далас Старз», паведамілі ў прэс-службе ФХБ.



У стан тэхасцаў Калячонак перайшоў у выніку абмену з «Пітсбургам» — за беларускага абаронца «пінгвіны» атрымалі вопытнага канадскага іграка абароны Мэта Дамбу і выбар у другім раўндзе драфту НХЛ 2028. Уладзіслаў Калячонак перабраўся ў «Пітсбург» з «Юты» ў час мінулага сезона. У 12 матчах за «пінгвінаў» ён набраў два ачкі, а ў 23 сустрэчах за «Юту» зарабіў пяць рэзультатыўных балаў.

Усяго ў галоўнай лізе свету 24-гадовы хакеіст згуляў 74 паядынкі, у якіх вызначыўся 14 (4+10) ачкамі пры паказчыку карыснасці «-7». Раней у сваёй кар’еры Калячонак выступаў у КХЛ за мінскае «Дынама», а таксама абараняў колеры юніёрскай, маладзёжнай і нацыянальнай зборных Беларусі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю