Top.Mail.Ru
281

Беларускі красовер Belgee X50 стаў другім па папулярнасці ў Расіі ў 2025 годзе

Беларускі красовер Belgee X50 стаў другім па папулярнасці ў Расіі ў 2025 годзе. Пра гэта сведчаць даныя расійскага аналітычнага агенцтва «Аўтастат», паведамляе БелТА.

Продажы гэтай беларускай мадэлі аўтамабіля ў мінулым годзе ў Расіі склалі 38 304 экземпляры з ростам у 2 5%. Гэта пры тым, што ў цэлым попыт на новыя легкавыя машыны ў РФ скараціўся на 15,6 % у параўнанні з 2024-м. 

Самай прадаванай маркай на расійскім аўтарынку сярод пазадарожнікаў і красовераў стала кітайская Haval Jolion. Аднак летась продажы гэтай мадэлі скараціліся на 21,6 %. На трэцяй пазіцыі размясціўся красовер Geely Monjaro, яго продажы таксама знізіліся на 21,4 %. 

У топ-10 продажаў увайшла яшчэ адна беларуская мадэль — Belgee X70, якая размясцілася ў рэйтынгу на 8-м месцы. Прычым продаж гэтай мадэлі ў Расіі ў 2025 годзе выраслі адразу ў 6,5 раза, дасягнуўшы 26 тыс. 146 штук.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю