Top.Mail.Ru

Беларускі прамыслова-інавацыйны форум стартаваў у Мінску

Беларускі прамыслова-інавацыйны форум адкрыўся 23 верасня ў Мінску. Сярод удзельнікаў — лідары прамысловай галіны, якія прадставяць і абмяркуюць свае напрацоўкі на працягу трох дзён на пляцоўцы футбольнага манежа.



Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец на адкрыцці адзначыў важнасць лічбавай трансфармацыі прамысловасці ў сучасных рэаліях.

— Мы шмат гаворым аб тым, што трэба ўжываць інавацыі ў прамысловасці, праводзіць лічбавізацыю. Аднак, са шкадаваннем хочацца канстатаваць, што існуюць прадпрыемствы, якія трэба пераконваць у гэтым. Таму хачу пажадаць, каб на мерапрыемствах форуму мы змаглі пераканаць усіх калег у тым, што тыя ўкладанні, якія мы робім у інавацыю і лічбавую трансфармацыю прамысловых прадпрыемстваў, акупляюцца з лішкам, таму што за гэтым будучыня, — заявіў ён.

Таксама Іван Вежнавец падкрэсліў: у праграмныя дакументы на чарговую пяцігодку закладваецца ключавы пасыл аб тым, што лічбавая трансфармацыя павінна пранікаць усё больш і больш ва ўсе сферы жыцця ў нашай краіне.

— Прамысловасць павінна быць адной з перадавых галін, куды гэта лічбавая трансфармацыя пранікае. Таму хацелася б пажадаць поспеху ўсім удзельнікам форуму, плённых ідэй і добрых дыскусій, — сказаў на заканчэнне ён.

Праграма форуму вельмі разнастайная. Сярод ключавых мерапрыемстваў V Індустрыяльны форум па лічбавай трансфармацыі прамысловасці, пленарнае пасяджэнне «Біржа субкантрактаў у прамысловасці», міжнародны навукова-практычны сімпозіум «Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Беларусі», 21-ы конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам і розныя тэматычныя выстаўкі.

Беларускі прамыслова-інавацыйны форум праходзіць з 1997 года. За гэты час ён набыў аўтарытэт міжнароднага агляду дасягненняў у галіне перадавых тэхналогій.

Чытайце таксама: Блогераў Беларусі збярэ форум 25-27 верасня

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю