Долар, юань, расійскі рубель падаражэлі на таргах 6 жніўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.
Долар падаражэў на Br0,0088 — яго курс Br3,007 за $1.
Курс юаня стаў вышэйшы на Br0,0147 і склаў Br4,1126 за 10 юаняў.
Курс расійскага рубля ўзняўся на B0,0031 і склаў Br3,6949 за 100 расійскіх рублёў.