Айчынны рубель умацаваўся ў адносінах да расійскай і кітайскай валют па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 20 жніўня.
Долар ацэньваецца ў 2,9738 рубля, еўра эквівалентны 3,479 рубля, 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,696 беларускага, а 10 кітайскіх юаняў — 4,1239 рубля.
Нацбанк устанавіў курс долара на ўзроўні 2,9773 рубля, еўра — 3,4784 рубля, 10 кітайскіх юаняў ацэньваюцца ў 4,1267 рубля, 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,6934 беларускага.
Найлепшыя курсы валют у абменных пунктах: долар пры куплі — 2,965, пры продажы — 2,968 рубля. Еўра: купля — 3,452, продаж — 3,464 рубля. 100 расійскіх рублёў: купля — 3,685, продаж — 3,692 беларускага.