Top.Mail.Ru

Беларускі рынак новых аўто ў кастрычніку паказаў значны пад'ём

У кастрычніку беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў паказаў значны пад'ём, расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), перадае БелТА.



«Рэалізацыя павялічылася больш чым на 15 % у адносінах да вераснёўскіх паказчыках. У той жа час, калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб’ём рынку ў кастрычніку 2025 застаўся на ўзроўні паказчыкаў 2024 года», — расказалі ў БАА. 


Станоўчая дынаміка да верасня была шмат у чым абумоўлена пашырэннем мадэльнага раду ў дылераў. Найбольшы стымул рынку надаў актыўны выхад навінак у катэгорыях гібрыдаў і электракараў. 

Вядучыя пазіцыі на беларускім рынку захоўвае беларускі брэнд BELGEE-2395 аўтамабіляў па выніках кастрычніка. У мадэльным заліку безумоўнае першынство ўтрымлівае Belgee X50. Сукупныя продажы гэтага красовера з пачатку 2025 года ўжо перавысілі адзнаку ў 8,4 тыс. адзінак. 

Важным трэндам кастрычніка таксама стала 10-працэнтнае павелічэнне імпарту электрамабіляў у краіну ў параўнанні з вераснем. 

«Мы прагназуем, што да канца 2025 года на рынку захаваецца ўзыходны трэнд, нават з улікам надыходу зімовага перыяду. Чакаецца, што катэгорыя электрамабіляў працягне дэманстраваць апераджальныя тэмпы росту ў апошнія два месяцы года», — адзначылі ў асацыяцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю