Top.Mail.Ru
243

Беларускі саюз журналістаў запрашае журналісцкую супольнасць краіны да цеснага супрацоўніцтва з медыяплатформай BRJN

Тут — увесь свет сучаснай журналістыкі



Кіраўнік Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, адказваючы на пытанне, што можа даць прысутнасць беларускіх СМІ і цяперашняе лідарства Беларусі на гэтай платформе, кажа:

Медыяплатформа BRJN — гэта ўвесь свет сучаснай журналістыкі. Мы можам выбудоўваць прамыя адносіны з любой супольнасцю журналістаў любой краіны.

Вазьміце нашых стратэгічных партнёраў з далёкай дугі знешняй палітыкі: уся Лацінская Амерыка (Куба, Венесуэла, Аргенціна, Бразілія, Мексіка, Уругвай, Перу), амаль уся Афрыка (ад Танзаніі да ПАР, Нігерыі, Зімбабвэ, Кеніі). Вазьміце Еўрасаюз, здавалася б, недружалюбныя рэжымы, але праз BRJN мы ўжо працуем з Балгарыяй, Грэцыяй, Польшчай, Германіяй... Тут можна і надалей пералічваць, але пакуль захаваем інтрыгу.

Нашы прыярытэты ў Еўразіі: Кітай, Інданезія, Індыя, В’етнам, Турцыя, М’янма, Пакістан (ужо шчыльна працуем), Камбоджа (калегі самі ідуць на кантакт), Лаос, КНДР і Рэспубліка Карэя — магу працягваць спіс.

Вы, магчыма, здзівіцеся, але гэта — ЗША і Вялікабрытанія! У гэтых дзяржавах ёсць адказныя аб’яднанні журналістаў, якія насуперак беларусафобскаму «мэйнстрыму» гатовы працаваць з намі на платформе BRJN. З імі ў нас усё толькі пачынаецца, — адзначыў кіраўнік БСЖ.

Паводле яго слоў, у Беларускага саюза журналістаў ёсць усяго год старшынства ў BRJN і 5 гадоў у Прэзідыуме платформы, каб выбудаваць з вядучымі саюзамі журналістаў свету тыя адносіны, якія мы хочам і якія нам цікавыя.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю