Top.Mail.Ru

Беларускі сталі чэмпіёнкамі Еўропы сярод моладзі ў стральбе з пісталета

Беларусы заваявалі першае золата на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год, які праходзіць у нямецкім Зуле, паведамляе БелТА.



Перамогу ў жаночых камандных спаборніцтвах у стральбе з малакалібернага пісталета на 25 метраў атрымалі Аляксандра Пятрова, Кацярына Іванова і Аліна Несцяровіч. У практыкаванні на дакладнасць нашы дзяўчаты выбілі 856 балаў, а ў стральбе на хуткасць дабавілі яшчэ 869. Столькі ж ачкоў (1725) у агульнай колькасці набралі расіянкі, але па дадатковых паказчыках золата ўзялі беларускі. Трэцяе месца сярод 12 троек занялі прадстаўніцы Індыі.

Таксама Аляксандра і Кацярына прабіліся ў індывідуальны фінал, які пройдзе пазней за 21 чэрвеня. Тры дні таму Пятрова, Іванова і Несцяровіч заваявалі серабро кантынентальнага форуму-U21 у каманднай стральбе з пнеўматычнага пісталета на 10 метраў. Маладзёжны чэмпіянат Еўропы па кулявой стральбе ў Германіі прадоўжыцца па 25 чэрвеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю